Прамысловаму прадпрыемству

Прамысловыя прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь — галоўны рухавік эканамічнага развіцця нашай краіны. Менавіта таму Белдзяржстрах, як буйнейшы страхоўшчык, бачыць адну са сваіх важнейшых задач у тым, каб падтрымліваць беларускіх вытворцаў, ствараць ім неабходныя ўмовы для росту вытворчасці і пашырэння яе маштабаў.

Сёння Белдзяржстрах забяспечвае надзейную страхавую абарону вядучым беларускім машынабудаўнічым, лесапрамысловым, хімічным і фармацэўтычным прадпрыемствам і г.д. Фінансавыя магчымасці Белдзяржстраху (пры неабходнасці — з выкарыстаннем механізму перастрахавання) дазваляюць прымаць на страхаванне любыя, у тым ліку буйныя, рызыкі. Для прамысловых прадпрыемстваў нашы спецыялісты распрацавалі комплексную праграму страхавання, якая дазваляе ахапіць максімальную колькасць рызык, якім падвержана дзейнасць прадпрыемства, у той жа час істотна знізіць кошт страхавога поліса за кошт адначасовай пакупкі цэлага пакета паслуг.

Страхавая праграма для прамысловых прадпрыемстваў:
– страхаванне маёмасці прадпрыемстваў;
– страхаванне страт у выніку вымушанага перапынку ў вытворчасці;
– страхаванне адказнасці прадпрыемстваў;
– страхаванне грузаў;
– страхаванне транспартных сродкаў;
– страхаванне вадзіцеляў і пасажыраў ад няшчасных выпадкаў;
– страхаванне ад няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу;
– абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў;
– абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, якія вызджаюць у краіны-удзельніцы сістэмы «Зялёная карта»;
– страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, якія выязджаюць у Расійскую Федэрацыю.

Дадатковы сацыяльны пакет:
– страхаванне ад няшчасных выпадкаў;
– страхаванне медыцынскіх выдаткаў.

Спецыяльныя прапановы для прамысловых прадпрыемстваў:
– страхаванне электроннага абсталявання;
– страхаванне абсталявання ад паломак;
– страхаванне бяспекі тавараў.
expand_less