|
..
|
Пра кампаніюБеларускае рэспубліканскае унітарнае страхавое прадпрыемства «Белдзяржстрах» (скарочанае Белдзяржстрах) - буйнейшая страхавая арганізацыя Рэспублікі Беларусь.
На сённяшні дзень Белдзяржстрах – лідэр страхавога рынку Беларусі. Місія Белдзяржстраху – задавальненне патрэбнасцей грамадзян і арганізацый Рэспублікі Беларусь у абароне дабрабыту шляхам прадастаўлення якасных і даступных паслуг страхавання. Кліенты Белдзяржстраху – гэта фундамент нашага развіцця. Таму што менавіта іх лаяльнасць забяспечвае ўстойлівасць кампаніі. Поспех нашых кліентаў - гэта галоўны паказчык нашай працы. Галоўная задача Белдзяржстраху – служыць інтарэсам кліента. Каштоўнасці Белдзяржстраху: Давер: - Няўхільнае захаванне ўмоў і ўзятых абавязацельстваў; - Гарантаванне выплат; - Адкрытасць, празрыстасць дзейнасці. Кліентаарыентаванасць: - Высокая якасць абслугоўвання; - Аператыўнасць; - Індывідуальны падыход. Інавацыйнасць: - Сучасныя тэхналогіі - Унікальныя страхавыя прадукты - Новы ўзровень камунікацыі. 7 філіялаў і 120 прадстаўніцтв па ўсёй рэспубліцы робяць нашы паслугі даступнымі для кожнага жыхара Беларусі. Акрамя таго, страхавыя паслугі Белдзяржстраху аказваюць Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк, БПС-Сбербанк, Белвнешэканомбанк, БАМАП, Белпошта і Белтэлекам. Такім чынам, дзеючая сетка продажаў паслуг Белдзяржстраху перавышае больш за 5 000 пунктаў продажаў па ўсёй тэрыторыі краіны, шэраг з якіх працуе кругласутачна. Працуючы як з фізічнымі, так і з юрыдычнымі асобамі, Белдзяржстрах прапаноўвае сваім кліентам больш 100 варыянтаў паслуг страхавання па 74 відам добраахвотнага і абавязковага страхавання. Спецыялісты кампаніі пастаянна распрацоўваюць і ўводзяць новыя страхавыя прадукты. Салідны эканамічны патэнцыял дазваляе Белдзяржстраху страхаваць рызыкі на вельмі вялікія сумы. А сістэма накапляльных зніжак робіць пастаяннае супрацоўніцтва з Белдзяржстрахам выгадным для кожнага кліента. Статутны фонд Белдзяржстраху складае 672,5 млрд. рублёў. Па стане на 01.01.2011: – уласны капітал Белдзяржстраху склаў болей за 834,3 млрд. рублёў; – сума страхавых рэзерваў Белдзяржстраху - 531 млрд. рублёў; – сума страхавой адказнасці па абавязковаму і добраахвотным страхаванні - 165,8 трлн. рублёў. Колькасць работнікаў - 6 411, у тым ліку спецыялістаў – 3 462, штатных страхавых агентаў – 2 949, агентаў па дагавору даручэння – 1 657. Гісторыя БелдзяржстрахуБелдзяржстрах - лідэр страхавога рынкуКантактыПаказальнікі страхавой і фінансавай дзейнасціКіраўніцтваАсабісты прыём грамадзянТаварны знак і рэкламны слоганЛіцэнзіяПералік адміністрацыйных працэдурРэгламенты ажыццяўлення складаных і шматступеньчатых адміністрацыйных працэдурДаччыныя прадпрыемствы і база адпачынкуСпасылкіСпортВерсія для друку |
+375 (17) 269-26-03 ..
|