Гандлёваму прадпрыемству

Гандлёвае прадпрыемства — асобы кліент для страхавой кампаніі.

Па-першае, калі прадпрыемства гандлюе прадуктамі харчавання або іншай прадукцыяй, якая мае тэрмін прыдатнасці, яму акрамя стандартнага страхавання маёмасці ад агню і спадарожных рызык неабходная абарона ад рызыкі псавання тавару (напрыклад, калі халадзільнае абсталяванне выйшла са строю).

Па-другое, такое прадпрыемства нясе двайную адказнасць перад сваімі кліентамі, якія могуць пацярпець як у выніку здарэння на тэрыторыі прадпрыемства, так і па прычыне нізкай якасці  прадукцыі. Значыць, поліс страхавання адказнасці павінен пакрываць пашыраны спіс рызык.

Па-трэцяе, для гандлёвага прадпрыемства надзвычай важна падтрымліваць уласны аўтапарк ў выдатным стане. Паколькі ад гэтага залежыць хуткасць дастаўкі прадукцыі, а значыць,  і наяўнасць тавараў у продажы.

Нарэшце, па-чацвёртае, твар любой кампаніі, і асабліва гандлёвай, — гэта яе супрацоўнікі. Узровень сервісу наўпрост уплывае на ступень задаволенасці вашых пакупнікоў і на рэпутацыю вашай кампаніі, таму ў сферы гандлю асабліва важна клапаціцца пра лаяльнасць персаналу, у тым ліку шляхам забеспячэння якаснага медыцынскага абслугоўвання па праграме добраахвотнаога медыцынскага страхавання.

Усе гэтыя асаблівасці ўлічылі спецыялісты Белдзяржстраху, калі распрацоўвалі комплексную праграму страхавання для гандлёвых прадпрыемстваў.

Страхавая праграма:
- страхаванне маёмасці прадпрыемстваў;
- страхаванне адказнасці гандлёвых прадпрыемстваў
- страхаванне грузаў;
- страхаванне транспартных сродкаў;
- страхаванне вадзіцеляў і пасажыраў ад няшчасных выпадкаў;
- абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў;
- страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, якія вызджаюць у краіны-удзельніцы сістэмы «Зялёная карта»;
- страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, якія вызджаюць у Расійскую Федэрацыю.

Дадатковы сацыяльны пакет:
- страхаванне ад няшчасных выпадкаў;
- страхаванне медыцынскіх выдаткаў.

Спецыяльныя прапановы:
- страхаванне тавараў па іх фактычнай наяўнасці;
- страхаванне тавараў, якія знаходзяцца ў халадзільных камерах і халадзільных устаноўках.
expand_less