Будаўнічай кампаніі

Беларускія будаўнічыя кампаніі зараз знаходзяцца ў выключна спрыяльным становішчы, бо краіна ўжо некалькі год перажывае будаўнічы бум. Кампанія «Белдзяржстрах» шчыра спадзяецца, што бурнае развіццё сёння стане залогам росквіту нашых будаўнікоў на працягу многіх год.

Са свайго боку, мы гатовыя ўзяць на сябе рызыкі, з якімі непазбежна сутыкаюцца будаўнічыя кампаніі, прапанаваўшы ім комплексную праграму страхавання. Яе галоўная перавага заключаецца ў тым, што яна дазваляе ахапіць максімальную колькасць рызык, якім падвержана дзейнасць вашай кампаніі, і ў той жа час істотна знізіць кошт поліса за кошт адначасовай куплі паўнага пакета паслуг.

Наша праграма дазваляе абараніць інтарэсы  ўсіх бакоў, якія прымаюць удзел у працэсе будаўніцтва, — заказчыкаў-забудоўшчыкаў, генеральных падрадчыкаў, мантажных фірм, інжынераў, праекціроўшыкаў, архітэктараў.

Страхавая праграма:
- страхаванне маёмасці будаўнічых арганізацый;
- страхаванне будаўніча-мантажных рызык;
- страхаванне будаўніча-мантажнай тэхнікі;
- страхаванне рызык пры перавозцы будаўнічых матэрыялаў і будаўнічай тэхнікі;
- страхаванне грамадзянскай адказнасці перад трэцімі асобамі пры правядзенні будаўніча-мантажных работ;
- страхаванне прафесійнай  адказнасці архітэктара (інжынера-праекціроўшчыка);
- страхаванне страт у выніку вымушанага перапынку ў вытворчасці;
- страхаванне сродкаў наземнага транспарту;
- абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў.

Дадатковы сацыяльны пакет:
- страхаванне ад няшчасных выпадкаў;
- страхаванне медыцынскіх выдаткаў.
expand_less