Сельскай гаспадарцы

Сельскагаспадарчае прадпрыемства, з аднаго боку, такі ж бізнес, як і прадпрыемства любой іншай галіны: яно валодае маёмасцю. Наймае персанал, арандуе або купляе транспарт, вырабляе і прадае прадукцыю.

Але, з іншага боку, гэта бізнес унікальны. Нягледзячы на тое, што чалавецтва займаецца сельскай гаспадаркай ужо шмат тысяч год, нягледзячы на ўсе дасягненні навукі і тэхнікі, дагэтуль гэтая дзейнасць застаецца залежнай ад мноства фактараў, паўплываць на якія чалавек не ў сілах. Гэта ваганні надвор’я, эпізаотыі, насякомыя-шкоднікі, экалагічная абстаноўка, якая пагаршаецца і цэлы шэраг іншых фактараў.

Менавіта таму Белдзяржстрах рэкамендуе сельскагаспадарчым прадпрыемствам праграмы комплекснага страхавання, якія ўключаюць поўны пакет неабходных страхавых паслуг.

Мы вельмі ўважліва адносімся да патрэб кожнага нашага кліента незалежна ад кошту набытага ім поліса. Нашы кліенты — СВК, птушкафабрыкі, жывёлагадоўчыя комплексы іншыя прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу.

Страхавая праграма:
- страхаванне маёмасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў (будынкі, збудаванні, абсталяванне, вытворчыя запасы і інш.);
- страхаванне жывёл;
- страхаванне сельскагаспадарчых культур і шматгадовых насаджэнняў
- страхаванне бяспекі тавараў;
- страхаванне адказнасці і выдаткаў арганізацый-крыніц павышанай небяспекі;
- страхаванне сродкаў наземнага транспарту;
- страхаванне сельскагаспадарчай тэхнікі.
Дадатковы сацыяльны пакет:
- страхаванне ад няшчасных выпадкаў;
- страхаванне медыцынскіх выдаткаў.
expand_less