Медыцынскай установе

Сучаснай медыцынскай установе для прадастаўлення якасных медыцынскіх паслуг акрамя кваліфікаваных спецыялістаў неабходна таксама мець навейшае абсталяванне, парк машын хуткай і неадкладнай дапамогі. Кошт маёмасці нават невялікай клінікі звычайна вельмі высокі, пры гэтым у выпадку паломак або пашкоджанняў абсталявання не пазбегнуць дадатковых затрат на рамонт і запчасткі. Мінімізаваць вашы выдаткі дапаможа поліс страхавання маёмасці.

Яшчэ адно важнае пытанне — прафесійная адказнасць урачоў. Паколькі менавіта ад іх дзеянняў залежыць здароўе і жыццё дзесяткаў і нават соцень людзей. Страхаванне прафесійнай адказнасці — гэта паказчык высокай карпаратыўнай культуры медыцынскай установы і яе шчырага клопату аб інтарэсах сваіх пацыентаў.

Зыходзячы са спецыфікі дзейнасці і патрэб медыцынскіх устаноў, Белдзяржстрах прапаноўвае вам комплексную праграму страхавання, якая гарантуе абарону ад максімальнай колькасці магчымых рызык і дазваляе знізіць кошт страхавога поліса за кошт набыцця поўнага пакета паслуг.

Страхавая праграма:
- страхаванне маёмасці  юрыдычных асоб, у тым ліку абсталявання;
- страхаванне сродкаў наземнага транспарту;
- тэхнічны асістанс;
- добраахвотнае медыцынскае страхаванне;
- страхаванне ад няшчасных выпадкаў;
- страхаванне вадзіцеляў і пасажыраў ад няшчасных выпадкаў.

Спецыяльныя прапановы:
- страхаванне грамадзянскай адказнасці за прычыненне шкоды і выдаткаў у сувязі з ажыццяўленнем урачэбнай дзейнасці;
- рэпрадуктыўнае страхаванне жанчыны і дзіцяці (дзяцей), якія нарадзіліся.
expand_less