Уладальніку грузу

Мы не сцвярджаем, што ў Белдзяржстраху лепшая на рынку комплексная прапанова для ўладальнікаў грузаў. Мы проста хочам звянуць вашую ўвагу на некалькі важных момантаў.

Толькі ў Белдзяржстраху вы можаце застрахаваць любы груз, ці то абсталяванне для здабычы нафты, буйная рагатая жывёла або палотны з калекцыі мастацкага музея.

Памер уласнага капіталу і страхавых рэзерваў дазваляе Белдзяржстраху прымаць на страхаванне нават вельмі дарагія грузы. Толькі Белдзяржстрах мае разгалінаваную сетку прадстаўніцтваў ва ўсіх гарадах Рэспублікі Беларусь. Таму нам давяраюць беларускія і замежныя, дзяржаўныя і прыватныя кампаніі і арганізаццыі.

Страхавая праграма:

- страхаванне грузаў;
- страхаванне сродкаў наземнага транспарту;
- страхаванне маёмасці юрыдычных асоб;
- страхаванне вадзіцеляў і пасажыраў ад няшчасных выпадкаў;
- страхаванне ад няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу;
- абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў,
- страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, якія вызджаюць у краіны-удзельніцы сістэмы «Зялёная карта»;
- страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, якія вызджаюць у Расійскую Федэрацыю.
- тэхнічны асістанс.

Дадатковы сацыяльны пакет:
- страхаванне ад няшчасных выпадкаў;
- страхаванне медыцынскіх выдаткаў.
expand_less