Фінансаваму інстытуту (банкаўскай установе)

Страхаванне фінансавых інстытутаў у іх сучасным выглядзе з’явілася на Захадзе і толькі зусім нядаўна атрымала развіццё ў Рэспубліцы Беларусь. Аднак страхаванне ў дадзеным сегменце рынку хутка заваявала вядомасць і вылучаецца інтэнсіўнай дынамікай росту.

Белдзяржстрах дзейнічае на страхавым рынку Рэспублікі Беларусь з 1921 г. Мы ўважліва вывучылі вопыт кіравання рызыкамі фінансавых арганізацый. Мы наладзілі цеснае супрацоўніцтва з вядучымі перастраховачнымі кампаніямі. Мы нанялі лепшых спецыялістаў. Таму, набываючы нашу праграму комплекснага страхавання  для фінансавых інстытутаў, вы можаце быць абсалютна ўпэўненыя ў тым, што вашы інтарэсы надзейна абароненыя.

Страхавая праграма:
- страхаванне маёмасці (камп’ютэраў і выдаткаў, звязаных з аднаўленнем праграмнага забеспячэння, будынкаў, збудаванняў, іншай маёмасці);
- страхаванне закладной і лізінгавай маёмасці;
- страхаванне транспартных сродкаў;
- страхаванне наяўных грашовых сродкаў і каштоўных металаў;
- страхаванне банкаматаў і грашовых сродкаў, якія ў іх знаходзяцца;
- страхаванне плацежна-даведачных тэрміналаў;
- страхаванне вадзіцеляў і пасажыраў ад няшчасных выпадкаў.

Дадатковы сацыяльны пакет:
- страхаванне ад няшчасных выпадкаў;
- страхаванне медыцынскіх выдаткаў.

Спецыяльныя прапановы:
- страхаванне жыцця і здароўя пазычальніка крэдыту;
- страхаванне рызыкі прыёму фальшывых банкнотаў.
expand_less